Пе́тар Ілямні́цкі[4] (славацк.: Petr Jilemnický; 18 сакавіка 1901, Геерсберг (цяпер Летаград) ва Усходняй Чэхіі — 19 мая 1949, Масква) — славацкі пісьменнік. Адзін з пачынальнікаў т. зв. пралетарскай плыні ў славацкай літаратуры. Народны мастак (1949).

Петар Ілямніцкі
славацк.: Petr Jilemnický
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 сакавіка 1901(1901-03-18)[1][2][…]
Месца нараджэння Геерсберг, Аўстра-Венгрыя (цяпер Летаград, Пардубіцкі край, Чэхія)
Дата смерці 19 мая 1949(1949-05-19)[3][1][…] (48 гадоў)
Месца смерці Масква
Грамадзянства Сцяг Чэхіі
Жонка Ružena Jilemnická[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, журналіст, педагог
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Мова твораў славацкая, руская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды Народны мастак Чэхаславакіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Памятная табліца П. Ілямніцкага ў Летаградзе

Скончыў сельскагаспадарчую школу ў Хрудзіме, пазней педагагічнае вучылішча ў Левіцах (Паўднёвая Славакія). У 1921 годзе адным з першых уступіў у Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнай дзейнасці на тэрыторыі краіны, што прывяло да яго эміграцыі ў СССР. У 1927—1929 жыў у Савецкім Саюзе. У 19271928 гадах вучыўся ў Маскоўскім інстытуце журналістыкі.

Пасля заканчэння інстытута вярнуўся на радзіму і працаваў настаўнікам у Чэхіі і Славакіі, затым рэдагаваў газету «Праўда» ў Остраве.

У 1934 — удзельнік першага Усесаюзнага з'езду савецкіх пісьменнікаў. Друкаваўся ў газетах «Proletárka», «Hlas ľudu», «Pravda chudoby», браціслаўскім штотыднёвым літаратурна-грамадскім часопісе «ДАВ», які выдаваўся аб'яднаннем славацкіх рэвалюцыйных пісьменнікаў, пераважна камуністаў. Здзейсніў паездку на Каўказ, працаваў сярод чэшскіх і славацкіх каланістаў, у выніку напісаў раман «Звонкі крок» (1930).

Падчас Другой сусветнай вайны быў удзельнікам партызанскага руху на тэрыторыі Славакіі. За ўдзел у антыфашыстскай барацьбе ў 19421945 гг. трапіў у канцлагер.

У 19451946 гг. член Часовага нацыянальнага сходу Чэхаславакіі ад Камуністычнай партыі Славакіі. У 1945 годзе член З'езду прадстаўнікоў. У 1947 быў прызначаны пастаянным дэлегатам Славацкага камітэта ў Бялградзе. У 1948—49 гг. аташэ па культуры пасольства ЧССР ў Маскве.

Памёр у Маскве. Пахаваны ў Славакіі.

Творчасць правіць

Нарысы і апавяданні Ілямніцкага друкаваліся з 1920 года. Аўтар раманаў «Пераможнае падзенне» (1929; славацк.: Víťazný pád), «Звонкі крок» (1930; славацк.: Zuniaci krok), «Поле неўзаранае» (1932; славацк.: Pole neorané), «Кавалак цукру» (1934; славацк.: Kus cukru), «Компас — унутры нас» (1937; славацк.: Kompas v nás), «Хроніка» (1947; славацк.: Kronika) і інш., у якіх адлюстраваны лёс сялянства, абуджэнне яго свядомасці, Славацкае паўстанне 1944 года і інш. Творам уласцівы дакументальнасць, спалучэнне рэалізму з неарамантычнымі і экспрэсіянісцкімі тэндэнцыямі, спавядальнасць.

Зноскі

  1. а б Peter Jilemnický // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Илемницкий Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Напісанне Петар Ілямніцкі ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць