Петэхія — невялікая (1-2 мм) чырвоная або пурпурная пляма  (руск.) на целе, выкліканая дробнымі гемарагіямі  (руск.) (пашкоджанне капіляраў сасуда)[1]. З’яўляецца сімптомам многіх станаў і хвароб.

Петэхія
Множная дробная петэхія
Множная дробная петэхія
МКХ-10 R23.323.3
МКБ-9-КМ 782.7
MeSH D011693
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самай распаўсюджанай прычынай петэхій з’яўляецца фізічная траўма, напрыклад моцны прыступ кашлю, ванітаў або плачу, што можа выклікаць петэхіі на твары, асабліва вакол вачэй. Яны могуць таксама паўстаць з-за празмернага ціску на тканкі (напрыклад, пры празмерным зацягванні жгута). У гэтых выпадках петэхіі не ўяўляюць пагрозы і знікаюць за некалькі дзён.

Петэхіі могуць быць прыкметай трамбацытапеніі (зніжэнне колькасці трамбацытаў) пры затрымцы аднаўлення трамбацытаў (як пабочны эфект лекаў або з прычыны некаторых інфекцыйных захворванняў), або пры парушэнні згусальнасці крыві.

Судовая медыцына правіць

Петэхіі на твары і кан’юнктыве (вачах) з’яўляюцца прыкметай смерці ад асфіксіі. Яны з’яўляюцца вынікам павышэння ціску ў венах галавы і гіпаксічнага разбурэння эндатэлію  (руск.) сасудаў[2].

Зноскі

  1. Kumar, Vinay; Abbas, Abul K.; Fausto, Nelson; & Mitchell, Richard N. (2007). Robbins Basic Pathology (8th ed.). Saunders Elsevier. p. 86 ISBN 978-1-4160-2973-1
  2. Ely, Susan F.; Charles S. Hirsch (2000). "Ashpyxial deaths and petechiae: a review" (PDF). Journal of Forensic Science. pp. 1274–1277. Праверана 2007-09-22.