Пладаножка (лац.: pedunculus fructifer) — сцябловы орган, які нясе плод. Яна фармуецца з кветаножкі, часта ў выніку розных змяненняў у тканках.

У некаторых раслін пладаножка можа адраўнець, у іншых становяцца мясістай, да прыкладу, у прадстаўніка Anacardiaceae — кеш’ю, а таксама ў некаторых прадстаўнікоў сямейства лаўровых і Rhamnaceae. У тых раслін, насенне якіх распаўсюджваюцца пры разгойдванні галін, пладаножкі доўгія і пругкія. У многіх раслін, насенне якіх разносіцца мурашкамі, пладаножкі далікатныя, паніклыя. Часам кветаножка становіцца пладаножкай, пры гэтым, не змяняючыся.

У лясах Кітая, Індыі, Японіі і Карэі, расце Hovenia dulcis пладаножкі якога ўтрымліваюць шмат цукру. Таму, у адрозненне ад пладоў гэтага дрэва, якія ніяк не выкарыстоўваюцца, пладаножкі ядомыя і ўжываюцца ў ежу як прысмакі.

Літаратура правіць