Планкаўскі ток
Планкаўскі ток (абазначаецца як ) — адна з вытворных адзінак вымярэння планкаўскай сістэмы адзінак, якая ўжываецца для вымярэння электрычнага току і вызначаная праз фундаментальныя пастаянныя:
- ≈ 3,479×1025 ампер,
дзе:
- — планкаўскі зарад;
- — планкаўскі час;
- = дыэлектрычная пастаянная у вакууме;
- — пастаянная Дзірака;
- G — гравітацыйная пастаянная;
- c — хуткасць святла у вакууме.
Планкаўскі ток — гэта ток, які пераносіць адзін планкаўскі зарад за адзін планкаўскі час.
Раўназначнае азначэнне: планкаўскі ток — гэта такі пастаянны ток, які, працякаючы ў двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні, размешчаных у вакууме на адлегласці планкаўскай даўжыні адзін ад аднаго, стварае паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную планкаўскай сіле на кожны ўчастак даўжыні праваднікоў, роўны планкаўскай даўжыні.