План Ходла (англ.: Hoddle Grid) — першапачатковы план, па якім будаваўся горад Мельбурн, сталіца аўстралійскага штата Вікторыя. Названы ў гонар свайго складальніка, каморніка Роберта Ходла.

Карта цэнтральных раёнаў Мельбурна. На паўночным беразе Яры добра бачны правільны прамавугольнік вуліц, якія складаюць План Ходла

Першапачатковы план быў складзены ў 1837 годзе, а затым пашыраны. Плошча, забудаваная ў адпаведнасці з планам Ходла ў наш час ляжыць паміж вуліцай Фліндэрс-Стрыт на поўдні, рынкам каралевы Вікторыі на поўначы, вуліцай Спенсар-Стрыт на захадзе і вуліцай Спрынг-Стрыт на ўсходзе.