Плата́н (Platanus) — род кветкавых раслін сямейства платанавых.

Платан

Агульны выгляд дарослай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platanus L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19019
NCBI  4402
EOL  59477
GRIN  g:9494
IPNI  32120-1
FW  53335
Платан усходні
Лісце

Род аб'ядноўвае 7-10 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы (ад Мексікі да Канады) і ў Еўразіі (ад Балканскага паўвостравава і Усходняга Міжземнамор'я да Індакітая). 3 антычнага часу культывуюць платан усходні, або чынару (Р. orientalis).

Лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметр ствала да 5 м. Жывуць больш за 2 тыс. гадоў. Крона густая, шырокая, ствол прамы, калонападобны. Кара зеленавата-шэрая. Лісце буйное, доўгачаранковае, пальчаталопасцевае. Аднаполыя кветкі дробныя, у звіслых галоўчатых суквеццях. Плод — арэшак.

Драўніна прыгожая, лёгкая, моцная, выкарыстоўваецца як дэкаратыўны мэблевы матэрыял.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».