Плацін (205, Лікопаль, Егіпет, Рымская імперыя270, двор каля Мінтурнаў): старажытнагрэчаскі філосаф-платонік.

Плацін
Дата нараджэння 205[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 270[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія
Вядомыя вучні Porphyry[d] і Cassius Longinus[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выкладаў філасофію ў Рыме (з 244). Найбольшую вядомасць атрымаў як заснавальнік школы неаплатанізму і аўтар шматлікіх тэкстаў. Яго галоўны твор, «Энеады» («дзявяткі»), быў выдадзены вучнем Парфірыем пасля смерці Плаціна. Адзначаецца, што Плацін быў чалавекам сціплым і часта казаў: «Новага нічога няма, усё ўжо сказана Платонам»[4].

Выхоўваўся ў Александрыі. Удзельнічаў у паходзе Гардзіяна III у Месапатамію. Меў шмат прыхільнікаў у колах арыстакратыі, а яго патронамі былі імператар Галіен і яго жонка Саланіна.

Плацін ніколі не пазіраваў мастакам[5]. Верагоднай выявай ёсць партрэт не-рымляніна аскетычнага віду, вядомы са шматлікіх копій. Гэты партрэт, як і іншы партрэт (аўтарства Картэрыя), мог быць зроблены пасля смерці Плаціна, з вусных апісанняў. Выява на рэльефе саркафагу, відаць, атаясамлецца з ім памылкова[4].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. (not translated to mul) Plotinus // Project GutenbergProject Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Plotinus // Lord Byron and his Times Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
  5. Паводле паведамлення яго вучня Парфірыя. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)