Плаўт — Ціт Макцый Плаўт (~254184 да н.э.) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыем, рымскіх паэтаў-камедыёграфаў.

Плаўт
лац.: T. Maccius Plautus
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 250 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 184 да н.э.[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька невядома
Маці невядома
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці камедыёграф, драматург, пісьменнік
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб жыцці Плаўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэння і згадвае, што ён дажыў да старасці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павел Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёння антычныя крыніцы) паведамляе, што Плаўт паходзіў з нярымскай сям'і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Плаўт авалодаў надзіва добра.[4]

Плаўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камедыі» (перадусім Менандра), чые п'есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Гелія, у яго часы Плаўту прыпісвалася каля 130 камедый, аднак спрэчкі аб сапраўднасці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасці; Варон паведамляе, што толькі 21 п'есу прыпісвалі Плаўту ўсе і згодна. Нам сёння вядомыя тэксты 20 камедый Плаўта, некаторыя з іх х лакунамі (усе — з ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Плаўтавых»; з іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).

Выявай Плаўта, магчыма, з'яўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай ў Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасейдзіп)[5].

Плаўт аказаў значны ўплыў на Шэкспіра; у прыватнасці, шэкспірава «Камедыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на плаўтавай камедыі Menaechmi.

Творы правіць

Традыцыйны збор з 21 камедыі Плаўта ў алфавітным парадку, які амаль цалкам дажыў да нашых дзён, уключае наступныя творы:

  • Amphitryon
  • Asinaria
  • Aulularia (Збаночак; канец камедыі згублены)
  • Bacchides (пачатак камедыі згублены)
  • Captivi
  • Casina
  • Cistellaria
  • Curculio
  • Epidicus
  • Menaechmi
  • Mercator
  • Miles Gloriosus (Ваяр-выхваляка)
  • Mostellaria
  • Persa
  • Poenulus
  • Pseudolus (Псеўдол)
  • Rudens
  • Stichus
  • Trinummus
  • Truculentus
  • Vidularia (захаваліся толькі фрагменты)

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/plauto/
  2. а б Любкер Ф. Plautus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1059.
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. Introduction // Plautus, vol. I., edited and translated by W. de Melo. Harward University Press, 2011.
  5. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)