Плеяспора
Плеяспо́ра[1] (Pleospora) — род сумчатых грыбоў сямейства Плеяспоравыя (Pleosporaceae). Налічвае каля 450 відаў.
Плеяспора | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Сапрафоры на раслінных рэштках і паразіты на лісцях раслін. Пладовыя целы групавыя і адзіночныя. Сумкі васьміспоравыя, прадаўгавата-булавападобныя, цыліндрычныя. Сумкаспоры з 3—7 папярочнымі і 1—3 падоўжнымі перагародкамі, жаўтавата-карычневага або карычневага колеру.
На тэрыторыі Беларусі і краін былога СССР найбольш пашыраны плеяспора звычайная (Pleospora vulgaris), плеяспора сярэдняя (Pleospora media), плеяспора травяная (Pleospora herbarum), плеяспора фарбавальная (Pleospora infectoria)[1].
Зноскі
Літаратура правіць
- Ніціеўская В. І. Плеяспора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 222. — 599 с., іл. — 10 000 экз.