Покуць, або красны кут, сустракаецца таксама пераклад праз рускую чырвоны кут — своеасаблівае сакральнае месца ў хаце, дзе стаяў стол, а зверху вісеў абраз.

Покуць мела вялікі сэнс у рытуальнай сістэме жыцця сялянскай хаты, была найбольш каштоўнай у абрадавым сэнсе часткай хаты. У гэтым куце знаходзіліся абразы, малельныя кнігі, свянцоныя свечкі. Тут на скрыжаванні лаў у многіх хатах ставілі хлебную дзяжу як сімвал дастатку і дабрабыту. У час абраду зажынак і дажынак першы і апошні снапы ставілі на пачэснае месца ў красны кут.

Спасылкі правіць