Полесская жизнь
«Полесская жизнь» — грамадска-палітычная і літаратурная газета ліберальнага памяркоўна-апазіцыйнага кірунку. Выдавалася з 17(30) кастрычніка 1909 да 27 снежня 1911 (9 студзеня 1912) (з 11(24) студзеня да 27 чэрвеня (10 кастрычніка) 1910 г. не выходзіла) у Гомелі на рускай мове тры разы на тыдзень. Рэдактар-выдавец Г. М. Нейман, з 15(28) студзеня 1911 г. выдаўцы Нейман, З. Агроскін, А. Міляеў. Прадаўжала праграму газеты «Полесская мысль».
«Полесская жизнь» | |
---|---|
Тып | газета |
Змяшчала інфармацыю пра дзейнасць урада і Дзяржаўнай думы, асвятляла побыт гарадскога «дна», надзвычайныя падзеі ў краі. У праграмным артыкуле «Гомель, 17 кастрычніка» абяцала абараняць пакрыўджаных, абслугоўваць інтарэсы мясцовага насельніцтва «без розніцы веры і нацыянальнасці» і без класавых адрозненняў (17 кастрычніка 1910 г.). Газета была абвінавачана ў «крайне левым кірунку», вынікам чаго было прызначэнне цэнзарам газеты гомельскага паліцмайстара. Асудзіла забойства П. А. Сталыпіна (14 верасня 1911 г.). З 30 кастрычніка 1911 г. рассылалася бясплатна. Публікавала артыкулы пра жыццё і творчасць М. Г. Чарнышэўскага (21 кастрычніка 1909 г.), А. М. Скабічэўскага (4 студзеня 1911 г.), П. П. Якубовіча, мастака А. І. Куінджы (16 ліпеня 1910 г.), знаёміла чытачоў з творамі Л. Андрэева, Шолам-Аленхема, Мендэле-Мойхер-Сфорыма, прапагандавала этычную філасофію Л. Талстога. Друкавала нарысы сакратара рэдакцыі М. Л. Бахціна (псеўд. Міхаіл Хмуры), вершы і апавяданні-замалёўкі мясцовых аўтараў, асвятляла тэатральнае і музыччнае жыццё горада, дзейнасць Гомельскага музычна-драматычнага таварыства.
Літаратура
правіць- Конан, У. «Полесская жизнь» / Уладзімір Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. – С. 543.