Помнік Адаму Міцкевічу (Парыж)

Помнік Адаму Міцкевічу (Парыж) Аўтарства помніка Адаму Міцкевічу ў Парыжы належыць французскаму скульптару Антуану Бурдэлю. Макет быў створаны Бурдэлем яшчэ ў 1909 годзе, а праца над помнікам завершана ў 1928 годзе (як пазначана на мануменце). Адкрыццё помніка адбылося 28 красавіка 1929 года на плошчы Альма ў Парыжы, за некалькі месяцаў да смерці скульптара. Пазней помнік быў перанесены ў Cours Albert -I (першая акруга), у заходнюю яе частку на набярэжную Сены (гэта месца з сакавіка 2009 года мае назву «Сад Ерэван»), гэта быў падарунак ад Польшчы Францыі. Шэсць барэльефаў упрыгожваюць падмурак калоны: Конрад Валенрод, Альдона, Хальбан, зняволеныя, «Дзяды» і алегорыя «Падзел Рэчы Паспалітай» (Рэч Паспалітая паказана ў вобразе трох дзяўчын — трох частак, на якія яна была падзелена Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй). У верхняй частцы калоны знаходзіцца барэльеф, прысвечаны эпічнай паэме «Гражына». Калону вянчае статуя Адама Міцкевіча. Макет помніка можна ўбачыць у экспазіцыі Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

Помнік
Помнік Адаму Міцкевічу
фр.: Monument à Mickiewicz
Помнік Адаму Міцкевічу(Парыж)
Помнік Адаму Міцкевічу(Парыж)
48°51′51,64″ пн. ш. 2°18′17,75″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Горад Парыж
Скульптар Антуан Эмiль Бурдэль
Дата заснавання 28 красавіка 1929
Будаўніцтва 19091929 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы