Помнік вязням шталага № 324
славутасць Гродна
Помнік вязням шталага № 324 — помнік у мікрараёне Фолюш горада Гродна.
Помнік | |
Помнік вязням шталага № 324 | |
---|---|
53°39′12″ пн. ш. 23°46′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр (№2460) |
Стан | добры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
У раёне помніка ў часы Вялікай Айчыннай вайны існаваў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер (ням.: Stalag 324). Тут пахавана болей за 14 000 савецкіх грамадзян, якія былі расстраляныя або закатаваныя ў лагеры ў перыяд з 1941 па 1942 гады.[1]
Помнік правіць
У савецкі час на тэрыторыі былога лагера, дзе быў ўтвораны вайсковы гарадок і размешчана 6-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада, пастаўлены помнік, які мае форму стэлы і выкладзены бетоннымі плітамі. Таксама, некаторыя надмагільныя помнікі на месцы пахаванняў былі пастаўлены і ў постсавецкі час.
Зноскі
- ↑ Шталаг 324 (руск.). grodno.in. Праверана 18 красавіка 2020.