Порт (лац.: portus — гавань, прыстань) — месца на беразе мора ці ракі, уладкаванае для стаянкі караблёў і суднаў, што мае комплекс адмысловых збудаванняў для іх абслугоўвання: прычалы, вакзалы, краны, склады, тэрміналы, дапаможны транспарт і г. д. У порце можа быць некалькі прычалаў, абсталяваных для прычальвання суднаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, пагрузкі і выгрузкі грузаў, запраўкі палівам і іншых прац.

Порт Кобэ

Порты бываюць марскія, рачныя, пасажырскія, гандлёвыя, рыбныя і да т. п. Для абслугоўвання пасажыраў выкарыстоўваюцца марскія і рачныя вакзалы. Для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту суднаў выкарыстоўваюцца сухія і плывучыя докі. У міжнародных портах ёсць адасобленыя месцы — карантыны для ізаляцыі прыбылых суднаў у мэтах прадухілення распаўсюду інфекцый.

Порты звычайна ўладкоўваюць у бухтах ці гаванях, акваторыя якіх абаронена ад хваляў натуральнымі выступамі берагоў ці штучным загараджальным збудаваннем — молам. Порты ўладкоўваюць таксама ў вусцях рэк. Уваход у порт звычайна пазначаюць маякамі.

Порты для ваенных караблёў завуць ваенна-марскімі базамі.

Найбуйнейшыя порты свету (па грузазвароту) — Шанхай, Ротэрдам, Сінгапур [1].

Порты Беларусі правіць

Беларусь не мае выйсця да мора, аднак на буйных рэках, што працякаюць па беларускай тэрыторыі, працуюць рачныя порты ў наступных гарадах:

Зноскі

Спасылкі правіць