По́рта-Маджо́рэ (італ.: Porta MaggioreВялікая брама) — брама ў Рыме.

Двухарачная брама першапачаткова з'яўлялася часткай акведукаў Aqua Claudia і Anio Novus, пабудаваных імператарам Клаўдзіем над Прэнесцінскай і Лабіканскай дарогамі, пазней былі перабудаваны ў браму ў 52 годзе н. э. Пры будаўніцтве сцяны Аўрэліяна ў III стагоддзі брама была ўбудаваны ў сцяну. Яшчэ ў VI стагоддзі Пракоп[1] згадвае назву гэтай брамы — Porta Praenestina, па назве вуліцы, якая вяла да яе. У сярэднявечча брама захавала сваю назву, і таксама атрымалі назву — Maior, якая ўказвала паломнікам на недалёка размешчаную царкву Санта-Марыя-Маджорэ[2].

Зноскі

  1. Procop. BG I.18
  2. Porta_Praenestina (англ.). — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.

Спасылкі правіць

Порта-Маджорэ (італ.)