Пошукавая сістэма

Пошукавая сістэма — праграмна-апаратны комплекс з вэб-інтэрфейсам, які дае магчымасць пошуку інфармацыі ў Інтэрнэце. Пад пошукавай сістэмай звычайна маецца на ўвазе сайт, на якім размешчаны інтэрфейс (фронт-энд) сістэмы. Праграмнай часткай пошукавай сістэмы з’яўляецца пошукавая машына (пошукавы рухавік) — комплекс праграм, які забяспечвае функцыянальнасць пошукавай сістэмы і звычайна з’яўляецца камерцыйнай тайнай кампаніі-распрацоўшчыка пошукавай сістэмы.

Большасць пошукавых сістэм шукаюць інфармацыю на сайтах Сусветнага павуціння, але існуюць таксама сістэмы, здольныя шукаць файлы на FTP-серверах, тавары ў інтэрнэт-крамах, а таксама інфармацыю ў групах навін Usenet.

Паляпшэнне пошуку — гэта адна з прыярытэтных задач сучаснага Інтэрнэту (гл. пра асноўныя праблемы ў працы пошукавых сістэм у артыкуле Глыбокае павуцінне).

Па даных кампаніі Net Applications,[1] у лістападзе 2011 года выкарыстанне пошукавых сістэм размяркоўвалася наступным чынам:

Зноскі