Прававая сям’я — адно з цэнтральных паняццяў параўнальнага правазнаўства; уяўляе сабой больш ці менш шырокую сукупнасць нацыянальных прававых сістэм, якія аб’ядноўвае агульнасць крыніц права, асноўных паняццяў, структуры права і гістарычнага шляху яго фармавання.

Карта прававых сістэм свету

Кожная прававая сістэма унікальная, аднак параўнальнае правазнаўства дазваляе вырабіць тыпалогію прававых сістэм. Такім чынам фармуюцца тыпы прававых сістэм, званыя прававымі сем’ямі. Крытэрамі якіх з’яўляюцца:

  • суадносіны і выкарыстанне крыніц права,
  • ролю суда ў стварэнні прэцэдэнт,
  • паходжанне і развіццё сістэмы права.

Найбольш вядомай з’яўляецца класіфікацыя французскага вучонага Рэнэ Давіда, у адпаведнасці з якой вылучаюцца:

  • рамана-германская прававая сям’я,
  • англасаксонская прававая сям’я,
  • рэлігійная прававая сям’я (мусульманская, іудзейская і інш.),
  • сацыялістычная прававая сям’я,
  • традыцыйная прававая сям’я,
  • некаторыя іншыя прававыя сям’і.