Праваслаўныя могілкі (Беласток)
Праваслаўныя могілкі — могілкі ў Беластоку, размешчаныя па вуліцы Уладзіслава Высоцкага, 1. Некропаль займае плошчу 6,7 га.
Праваслаўныя могілкі | |
---|---|
польск. Cmentarz prawosławny w Białymstoku | |
53°09′01″ пн. ш. 23°11′08″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | Беласток |
Гісторыя | |
Славутасці | Царква Усіх Святых |
Дата заснавання | 1887 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Пасля закрыцця ў 1887 годзе размешчаных у цэнтры Беластока могілках пры царкве Св. Марыі Магдаліны , былі заснаваны новыя могілкі на тагачаснай ускраіне горада, у Выгодзе (цяпер Ярашоўка ). 31 мая 1892 года на тэрыторыі могілках быў закладзены краевугольны камень ў падмурак царквы , якая была асвечана пад тытулам Усіх Святых 19 мая 1894 года.
У час Першай сусветнай вайны могілкі былі пашыраны да цяперашніх межаў і служылі для вайсковых пахаванняў. У 1982—1984 гадах усталяваны рэкорд гістарычных надмагілляў. Некропаль унесены ў рэестр помнікаў Падляскага ваяводства.
Вядомыя асобы правіць
- Вячаслаў Багдановіч (1878—1939?) — беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч.
- Мікола Чарнецкі (1899—1944) — беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч.
- Сяргей Богуш (1907—1942) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч.
- Лявон Богуш (1909—1957) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч.
- Кастусь Кіслы (1898—1980) — беларускі музыкант, кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хораў.
- Васіль Юравец (1904—1980) — заходнебеларускі паэт.
- Юрый Геніюш (1935—1985) — беларускі паэт, публіцыст.
- Віктар Рудчык (1934—1989) — журналіст тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
- Канстанцін Сідаровіч (1906—1990) — беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.
- Мікола Гайдук (1935—1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праваслаўныя могілкі (Беласток)
- Дзе ў Беластоку пахаваныя беларускія дзеячы Архівавана 23 студзеня 2021. // Беларускае Радыё Рацыя
- У Беластоку знойдзены магілы заходнебеларускіх дзеячаў Архівавана 1 сакавіка 2021. // Беларускае Радыё Рацыя