Прадслаў (згадваецца каля 900 года) — меркаваны трэці сын Святаполка I (князя Вялікай Маравіі), валадар вобласці ў раёне сучаснай Браціславы.

Прадслаў
Святаполк І і яго тры сыны
Святаполк І і яго тры сыны
Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць
Род Майміравічы
Бацька Святаполк I[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На падставе тэксту «Szentiepulc, Szeuntezizna, Predeslaus» на адным са старажытных евангелляў, то бок «Святаполк, Святажызна, Прадслаў», некаторыя гісторыкі робяць выснову, што яго бацькам быў вялікамараўскі князь Святаполк, а маці — Святажызна.

Больш познія крыніцы пра Прадслава нічога не пішуць. Ускосна пра яго згадвае Канстанцін VII Парфірародны ў сваёй працы «Аб кіраванні імперыяй», дзе гаворыць пра сварку паміж трыма (а не двума) сынамі Святаполка I пасля смерці бацькі.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што горад Браціслава названы менавіта ў гонар Пра(д)слава — «Preslava civitas», пасля ў нямецкай мове гэта перайшло ў «Pressburg», а ў славацкай — у «Prešporok».