Прадстаяцелі Праваслаўных Цэркваў

Прадстаяцелі Праваслаўных Цэркваў — першаіерархі памесных Праваслаўных Цэркваў. Абавязкова ў епіскапскім сане. Могуць насіць тытулы патрыярха, мітрапаліта ці архіепіскапа.

Спіс прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў правіць

Бягучы персанальны склад

Фота Імя Тытул Пачатак паўнамоцтваў
  Варфаламей I Найсвяцейшы Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх 22 кастрычніка 1991
  Феадор II Папа і Патрыярх вялікага граду Александрыі, Лівіі, Пентапаля, Эфіопіі, усяго Егіпта і ўсёй Афрыкі 9 кастрычніка 2004
  Іаан X Патрыярх Антыяхійскі і ўсяго Усходу 17 снежня 2012
  Феафіл III Патрыярх Святога граду Іерусаліма і ўсяе Палесціны, Сірыі, Аравіі, абанпол Іардана, Каны Галілейскай і святога Сіёна 22 жніўня 2005
  Кірыл Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі 27 студзеня (абранне), 1 лютага (інтранізацыя) 2009
  Ілья II Найсвяцейшы і Найбласлаўлёнейшы Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі, архіепіскап Мцхета-Тбілісі і мітрапаліт Піцунды і Цхум-Абхазеці 23 снежня 1977
  Ірыней Архіепіскап Печскі, Мітрапаліт Бялграда-Карлавацкі, Патрыярх Сербскі 22 студзеня (абранне), 23 студзеня (інтранізацыя), 2010
  Данііл Архіепіскап Бухарэсцкі, Мітрапаліт Мунтэнскі і Дабруджыйскі, Намеснік Кесарыі Кападакійскай, Мітрапаліт Унгра-Влашскі, Патрыярх усёй Румыніі 30 ліпеня 2007
  Неафіт Патрыярх Балгарскі, Мітрапаліт Сафійскі 24 лютага 2013
  Хрызастом II Архіепіскап Новай Юстыніяны і ўсяго Кіпра 5 лістапада 2006
  Еранім II Архіепіскап Афінскі і ўсяе Элады 7 лютага 2008
  Анастасій Архіепіскап Тыранскі і ўсяе Албаніі, Мітрапаліт Тырана-Дурэска-Эльбасанскі 24 чэрвеня 1992
  Сава Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы 12 мая 1998
  Расціслаў Архіепіскап Пражскі, Мітрапаліт Чэшскіх земляў і Славакіі 11 студзеня 2014
  Ціхан Архіепіскап Вашынгтонскі, Мітрапаліт усёй Амерыкі і Канады 13 лістапада 2012
  Епіфаній Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны 15 снежня 2018 (абранне), 3 лютага 2019 (інтранізацыя)
  Стэфан Архіепіскап Охрыдскі і Македонскі 9 кастрычніка 1999

Гл. таксама правіць

Зноскі