Пражскія куранты

Пражскія куранты (чэшск.: Pražský orloj) — сярэдневяковы вежавы гадзіннік, устаноўлены на паўднёвай сцяне вежы Старамесцкай ратушы на Старамесцкай плошчы ў Празе. Гадзіннік паказвае гады, месяцы, дні і гадзіны, час узыходу і заходу Сонца, час узыходу і заходу Месяца, а таксама становішча знакаў задыяку. У цэнтры цыферблата размяшчаецца Зямля, вакол якой круціцца Сонца. Кожную гадзіну, калі б'е гадзіннік, адбываецца невялікі паказ у традыцыях сярэдневяковага лялечнага тэатра. Фігуркі, якія з'яўляюцца ўвасабленнямі чалавечых заган і такіх дамінант чалавечага жыцця, як смерць ці адплата за грахі, пачынаюць варушыцца: шкілет тузае за вяроўку звана, анёл падымае і апускае каральны меч. У акенцах гадзінніка абліччы апосталаў змяняюць адзін аднаго, і ў фінале крычыць певень.

Гадзіннік
Пражскія куранты
чэшск.: Pražský orloj
50°05′13″ пн. ш. 14°25′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Месцазнаходжанне Прага
Будаўнік Мікулаш Кадан, Ян Шындэль
Скульптар Mikuláš of Kadaň[d] і Jan Šindel[d]
Першае згадванне 1410
Дата заснавання 1410
Будаўніцтва 1410
Сайт orloj600let.cz
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Астранамічны цыферблат
«Шпацыр Апосталаў»

Гісторыя правіць

Самыя старыя дэталі гадзінніка адносяцца да 1410 года і былі выраблены часавымі майстрамі Мікулашам Каданам і Янам Шындэлем. Ян Шындэль быў таксама прафесарам матэматыкі і астраноміі ў Карлавым універсітэце. Прыкладна ў 1490 годзе да гадзінніка быў дададзены каляндарны цыферблат, і тады ж фасад гадзінніка быў упрыгожаны гатычнымі скульптурамі. Ужо ў 1552 годзе гадзіннік быў адрэстаўраваны гадзіннікавым майстрам Янам Табарскім. У далейшым гадзіннік шмат разоў спыняўся, у XVII стагоддзі былі дададзены фігуркі, якія рухаюцца. Фігуры апосталаў былі дададзены падчас капітальнага рамонту 18651866 гадоў. Падчас Другой сусветнай вайны Пражскім курантам была нанесены значная шкода, 7 мая і 8 мая 1945 года падчас прыгнечання нямецкімі войскамі распачатага 5 мая радыёвяшчання чэшскага падполля была абстраляна Старамесцкая ратуша, у выніку чаго пачаўся пажар, найбольш моцна абгарэлі драўляныя скульптуры апосталаў, якія ў 1948 годзе аднавіў майстар па дрэве Войцех Сухарда (Vojtěch Sucharda). Ізноў гадзіннік зарабіў толькі ў 1948 годзе пасля вялікага рамонту.

Спасылкі правіць