Празрадковая разгортка

Празрадковая разгортка — метад паляпшэння якасці відэасігналу без дадатковых выдаткаў прапускной здольнасці. Празрадковае відэа прызначана для прагляду на тэлевізарах ЭПТ.

Апісанне правіць

Празрадковая разгортка адносіцца да аднаго з двух метадаў «малявання» выявы на дысплэях тэлевізараў пры разгортцы ці паказу ў кожным радку пікселаў. Гэты метад выкарыстоўвае два палі для стварэння кадра. Адно поле ўтрымоўвае ўсе няцотныя радкі (для стварэння вобразу), другое змяшчае ўсе цотныя радкі малюнку. Дысплэй, заснаваны на PAL (дзеля прыкладу), разгортвае 50 радкоў штосекунду (25 цотных і 25 няцотных), іншымі словамі, 2 полі, у якіх знаходзяцца 25 цотных і 25 няцотных радкоў.

Гл. таксама правіць