Праліў Лаперуза (Сахалінская вобласць)
Праліў Лаперуза
Праліў Лаперуза

Праліў Лаперузапраліў паміж паўночным ускрайкам вострава Хакайда (Японія) і паўднёвым ускрайкам вострава Сахалін — мысам Крыльён (Расійская Федэрацыя), які злучае Японскае і Ахоцкае моры.

Даўжыня 94 км, шырыня ў самай вузкай частцы 43 км, сярэдняя глыбіня 20—40 м, найбольшая глыбіня 118 м. Узімку праліў пакрываецца лёдам. Названы ў гонар французскага мараплаўца Жана-Франсуа дэ Лаперуза, які адкрыў праліў у 1787 годзе.

На японскім беразе праліва размешчаны порт Ваканай. У праліве знаходзіцца скалісты востраў Камень Небяспекі.

Спасылкі правіць