Ямайка (праліў)

(Пасля перасылкі з Праліў Ямайка)

Праліў Ямайка — праліў у Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. З’яўляецца працягам Наветранага праліва ў напрамку на паўднёвы захад[1].

Ямайка
англ. Jamaica Channel
Характарыстыкі
Шырынякаля 190 км
Найбольшая глыбіняда 1 200 м
Размяшчэнне
18°10′00″ пн. ш. 75°20′00″ з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяКарыбскае мора
Краіны
Ямайка (праліў) (Вест-Індыя)
Ямайка
Ямайка
Паўночная частка Карыбскага басейна. Ямайскі канал выдзелены чырвоным колерам.

Шырыня праліва складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.[2] Прыкладна ў 55 км да захаду ад Гаіці ў праліве размяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².

Размяшчаючыся ў прыкладна 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, праліў Ямайка з’яўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Еўропы і ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, якія накіроўваюцца ў Ціхі акіян[3].

Зноскі