Прапойскі замак — колішнія абарончыя ўмацаванні ў Прапойску (з 1945 г. Слаўгарад). Замак існаваў у 13—18 стст. як цэнтр абароны сярэдневяковага Прапойска.

Апісанне правіць

Займаў выцягнутае з поўначы на поўдзень гарадзішча (95 х 40 м) старажытнага Прупоя, ці Пропошеска, якое размяшчалася на стромкім беразе Сажа, недалёка ад упадзення ў яго ракі Проні.

Паводле гістарычных крыніц за 1564 год, у прапойскім замку былі драўляныя вежы і сцены, вежа-брама і пад'ёмныя масты-«ўзводы». Звесткі пра колькасць веж у замку адсутнічаюць. Па грэбені вала, які ішоў у паўд. напрамку, над абарончым ровам размяшчаліся замкавыя гародні. З поўдня і ўсходу замак прыкрываўся стромкім 20-метровым абрывам у бок Сажа. У ваенны час у замку быў невялікі пастаянны гарнізон з 10—20 казакоў на чале з ротмістрам.

Пасля разбурэнняў у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 прапойскі замак быў адноўлены і не страціў свайго ваеннага значэння. Інвентар за 1681 зафіксаваў замак як невялікае ўмацаванне, абгароджанае «палямі». Упамінаюцца «брама, драницами крытая», «форта у паркане до воды», жылыя і гаспадарчыя пабудовы (хаты белыя, піўніца, 2 свірны, сыраварня, пякарня, З стайні, лазня, шопа).

У канцы 17 — пачатку 18 ст. Прапойск страціў сваё стратэгічнае значэнне, аднак яшчэ ў 1780 годзе ўпамінаўся «замок, окруженный полисадом». У канцы 18 ст. ў выніку праведзенай князем А. М. Галіцыным на пляцоўцы замчышча планіроўкі зніклі абарончыя валы і рэшткі старажытнага замка.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць