Прасцяк

беларускі народны танец

Прасцякбеларускі народны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умерана хуткі.

Прасцяк
Кірунак: Народны парны
Тэмп: умерана хуткі
Вытокі: беларускія

Харэаграфія правіць

У кампазіцыйнай аснове танца 2 рады выканаўцаў мяшанага складу адзін супраць аднаго сыходзяцца да сярэдзіны танцывальнай пляцоўкі, потым вяртаюцца на месца, выконваючы двайны прытул з падскокамі на абедзвюх нагах папераменна, у заключэнне фігуры — двайны прытуп без падскокаў. Выконваецца пад гармоннік ці іншы музычны інструмент і калектыўнае выкананне прыпевак удзельнікамі абодвух радоў папераменна. Часам выконваецца варыянт асноўнай фігуры: адзін рад танцуе на месцы, 2-і на яго наступае, потым вяртаецца на месца, і наадварот. Пашыраны на Брэстчыне, Гомельшчыне. Існуе сцэнічны варыянт танца.

Літаратура правіць