Пратаколы сеткавага ўзроўню

(Пасля перасылкі з Пратаколы сеціўнага ўзроўню)

Пратаколы сеткавага ўзроўню (англ.: Network layer) — пратаколы 3-га узроўню сеткавай мадэлі OSI; прызначаюцца для вызначэння шляху перадачы інфармацыі. Адказваюць за трансляцыю лагічных адрасоў і імёнаў у фізічныя, вызначэнне кароткіх маршрутаў, камутацыю і маршрутызацыю, адсочванне непаладак і затораў у сеціве. На гэтым узроўні працуе такая сеткавая прылада як маршрутызатар.

У межах семантыкі іерархічнага уяўлення мадэлі OSI, сеткавы ўзровень адказвае на запыты абслугоўвання ад транспартнага ўзроўню і накіроўвае запыты абслугоўвання на канальны ўзровень.

Класіфікацыя правіць

Пратаколы сеткавага узроўню маршрутызуюць інфармацыю ад крыніцы да атрымальніка — і могуць быць падзеленыя на два класы, па мадэлі злучэння:

  • Пратаколы з усталяваннем злучэння — пачынаюць передачу інфармацыі з выкліка ці вызначэння маршрута руху пакетаў ад крыніцы да атрымальніка. Пасля чаго пачынаюць паслядоўную перадачу інфармацыі — і потым, па завяршэнні перадачы, разрываюць сувязь;
  • Пратаколы без усталявання злучэння — шлюць інфармацыю, якая змяшчае поўныя адрасныя звесткі ў кожным пакеце (кожны пакет мае адрас адпраўніка і атрымальніка). Далей кожная прамежкавая сеткавая прылада чытае адрасныя звесткі і прымае рашэнне аб маршрутызацыі. Ліст ці пакет інфармацыі перадаецца ад адной прамежкавай прыладай да іншай — да той пары, пакуль не прыйдзе да атрымальніка. Пратаколы без усталявання злучэння не гарантуюць прыманне пакетаў інфармацыі атрымальнікам у тым жа парадку, у якім яны былі адпраўленыя, бо пакеты могуць ісці рознымі маршрутамі. За узнаўленне парадку пакетаў, пры ужыванні сеткавых пратаколаў без усталявання злучэння, адказваюць транспартныя пратаколы.

Для параўнання: міжсеткавы (англ.: internet) узровень стэку пратаколаў TCP/IP падтрымлівае толькі пратакол IP, які з’яўляецца пратаколам без усталявання злучэння; пратаколы з усталяваннем злучэння знаходзяцца на наступных узроўнях гэтай мадэлі.

Адрасы сеткавых вузлоў правіць

Кожны хост у сетцы павінен мець унікальны адрас, які вызначае яго месцазнаходжанне. Гэты адрас звычайна прызначаецца з іерархічнай сістэмы.

У Інтэрнэце, пад словам «адрас» можа мецца на ўвазе адрас IP-пратакола.

Перамяшчэнне даных правіць

Улічваючы, што многія сеткі падзелены на падсеткі і злучаны з іншымі сеткамі шырокавяшчальнымі каналамі — сеткі выкарыстоўваюць спецыяльныя хосты, які завуцца шлюзамі або роўтэрамі (маршрутызатарамі) для дастаўкі пакетаў паміж сеткамі. Гэта таксама ужываецца ў інтарэсах мабільных прылад, калі карыстальнік рухаецца ад адной базавай станцыі да другой; у гэтым выпадку, пакеты даных павінны перадавацца за ім. У пратаколе IPv4 такая ідэя апісана, але практычна не ужывалася. IPv6 змяшчае больш рацыянальнае рашэнне.

Дачыненне да мадэлі TCP/IP правіць

Мадэль TCP/IP апісвае набор пратаколаў Інтэрнэту (RFC 1122). У гэтую мадэль уваходзіць узровень, які завецца міжсеткавым (размешчаны над канальным узроўнем). У шматлікіх падручніках і іншых другасных крыніцах, «міжсеткавы ўзровень» часта суадносіцца з сеткавым узроўнем мадэлі OSI. Аднак, гэта ўводзіць у зман пры характэрызаванні пратаколаў (то-бок ці з’яўляцца ён пратаколам з усталяваннем злучэння або без); размяшчэнне гэтых узроўняў розніцца ў дзвюх мадэлях. Міжсеткавы ўзровень TCP/IP, фактычна — толькі падмноства функцыянальных магчымасцяў сеткавага ўзроўню. Ён толькі апісвае адзін тып архітэктуры сеткі — Інтэрнэта.

Прамых ці строгіх параўнанняў паміж гэтымі мадэлямі варта пазбягаць, бо іерархічнае уяўленне ў TCP/IP не з’яўляецца асноўным крытэрыем параўнання і ўвогуле «шкодна» (RFC 3439).

Пратаколы правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць