Пратэсты ў Польшчы (2020)

Пратэсты ў Польшчы пачаліся ў кастрычніку 2020 года з-за рашэнняў Канстытуцыйнага суда, які зрабіў больш жорсткімі закон аб абортах у Польшчы, зрабіць якія пасля рашэнняў суда, стала практычна немагчыма[1].

Пратэсты ў Польшчы (2020)
Дата 22 кастрычніка13 снежня 2020
Месца  Польшча
Прычыны Рашэнне Канстытуцыйнага суда, якое абмяжоўвае закон аб абортах
Мэты Адмена рашэння Канстытуцыйнага суда
Статус працягваецца

Пастанова Канстытуцыйнага суда правіць

22 кастрычніка суд вынес пастанову, якая робіць аборты незаконнымі практычна ва ўсіх выпадках, уключаючы цяжкую і незваротную інваліднасць, а гэтак жа небяспечныя для жыцця захворванні плода[2]. Аборт стала магчыма зрабіць толькі ў двух выпадках: калі адбылося згвалтаванне і калі жыццё і здароўе жанчыны знаходзіцца пад пагрозай.

Храналогія правіць

Адразу ж пасля прыняцця пастановы, на вуліцы ў многіх польскіх гарадах выйшлі незадаволеныя людзі. На наступны дзень пратэсты працягваліся, людзі прайшліся па цэнтрах гарадоў, у тым ліку і перад цэрквамі.

25 кастрычніка пратэстоўцы вырашылі зладзіць забастоўкі ў цэрквах, некаторыя цэрквы падвергліся вандалізму.

27 і 28 кастрычніка пратэстоўцы перакрылі дарогі ў многіх буйных гарадах[3][4]. Паводле прадстаўніка паліцыі, 28 кастрычніка каля 430 000 чалавек прынялі ўдзел у 410 пратэстах па ўсёй краіне[5].

30 кастрычніка ў Варшаве ў масавых акцыях пратэсту ўзялі ўдзел 100 000 чалавек.[6] Жолібожскі раён, дзе жыве Яраслаў Качыньскі, быў заблакаваны міліцыяй і пратэстоўцам перашкодзіў дабрацца да яго дадому.[7]

Сілы бяспекі правіць

 
У Кракаве, 26 кастрычніка, паліцыя ахоўвае блокпаст

23 кастрычніка прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі загадаў ваеннай жандармерыі дапамагаць грамадзянскай паліцыі ў "ахове бяспекі і грамадскага парадку", пачынаючы з 28 кастрычніка 2020 г. (на гэты дзень была прызначана нацыянальная забастоўка жанчын), абгрунтоўваючы загад пандэміяй каранавірусу.

29 кастрычніка Amnesty International заявіла, што ўдзельнікі акцыі "сутыкнуліся з празмерным ужываннем сілы супрацоўнікамі міліцыі, а мэты для арыштаў былі выбраны выпадковым чынам і без доступу адвакатаў".[8].


Зноскі правіць

  1. ""Ад для женщин". В Польше фактически запретили аборты". BBC News Русская служба. Праверана 2020-10-29.
  2. "Это война": в Польше судебное решение по поводу абортов вызвало небывалые протесты. ТАСС. Праверана 29 кастрычніка 2020.
  3. Суд в Польше запретил аборты в случае неизлечимой болезни плода. На улицы вышли сотни протестующих — их разогнали слезоточивым газом (руск.). Meduza (23 кастрычніка 2020). Праверана 29 кастрычніка 2020.
  4. Протестующие против запрета абортов в Польше начали блокировать дороги (руск.). Meduza (27 кастрычніка 2020). Праверана 29 кастрычніка 2020.
  5. Komendant Główny Policji o protestach: zatrzymano blisko 80 osób; prowadzonych jest ponad 100 postępowań ws. dewastacji. www.gazetaprawna.pl. Праверана 29 кастрычніка 2020.
  6. W całej Polsce protesty przeciwko zaostrzeniu aborcji. Trwa "Marsz na Warszawę", doszło do starć [RELACJA NA ŻYWO] (польск.). Onet Wiadomości (30 кастрычніка 2020). Праверана 30 кастрычніка 2020.
  7. Zwolennicy aborcji kierują się na Żoliborz (польск.). www.tvp.info. Праверана 30 кастрычніка 2020.
  8. Poland: Authorities must protect peaceful protests against abortion restrictions. Amnesty International (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.