Пра любоў: Іра

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«Пра любо́ў: І́ра» (руск.: Про любовь: Ира) — беларускі дакументальны незалежны кароткаметражны фільм, зняты рэжысёрам Любоўю Зямцовай на студыі «Zemnaya» у 2014 годзе.[1]

Пра любоў: ІраM:
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Працягласць 27 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2014
IMDb ID 12386440

Сюжэт правіць

Гэта гісторыя Іры, маладой жанчыны, якая жыве як большасць з нас: паміж каханнем і не каханнем, сваркамі, бытам, няздзейсненымі марамі і надзеяй на лепшае. Але ў першую чаргу гэта гісторыя пра любоў, любоў да жыцця, такога складанага і звар’яцелага, тая любоў якая зусім і не падобна да любові ў тым біблейскім і ідэалістычным сэнсе, які часцей укладаюць у гэтае слова, нават, менш за ўсё гэта можна назваць менавіта любоўю, але… Гераіня фільма называе гэта так, таму, што так адчувае. Фільм пра Любоў… Пра лёс… Пра жыццё… Пра нас з вамі.

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Любоў Зямцова
  • аператары — Любоў Зямцова, Сяргей Канаплянік
  • праца з гукам — Валерыя Акуліч

Зноскі

  1. Пра любоў: Іра. Лістапад. Праверана 3 мая 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць