Просвіра

богаслужэбны літургічны хлеб

Про́свіра (ад стар.-грэч.: προσφορά — «прынашэнне») — у праваслаўных цэрквах — невялічкая круглая булачка, выпечаная з пшанічнага цеста. На яе верхняй скарынцы выціснута выява чатырохканцовага крыжа і літары ΙС, ХС, НИ, КА (грэч. ΙΣ ΧΣ ΝΙΚΑ — «Ісус Хрыстос перамагае»). Выкарыстоўваецца для прычашчэння. Назва паходзіць ад звычаю, прынятага ў першыя стагоддзі існавання хрысціянства, прыносіць у храм хлеб і віно для еўхарыстыі і на «вячэры любові», якія адбываліся пасля набажэнства.

Богаслужэбныя просвіры
Афонская традыцыйная форма-пячатка для выпечкі памінальных просвір

У каталіцкіх і лютэранскіх цэрквах для гэтых мэт выкарыстоўваюцца госціі — маленькія з пшанічнай мукі з выявай крыжа або ягняці.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць