Прускія харугвы
Прускія харугвы (лац.: Banderia Prutenorum) — апісанне рыцарскіх харугваў (штандараў) з іх выявамі, створанае Янам Длугашам. Твор захаваўся ў арыгінале.
Праца Длугаша і рыцарскія харугвы правіць
Ян Длугаш у 1448 г. склаў апісанне 56 прускіх харугваў на лацінскай мове, іх выявы былі зроблены кракаўскім мастаком Станіславам Дзюрынкам. З 56 харугваў была здабыта 51 пры бітве пад Грунвальдам, 1 пад Каронавым (абедзве бітвы адбыліся ў 1410 г.) і 4 ў бітве пад Дубкамі ў 1431 г. з Тэўтонскім ордэнам. Харугвы знаходзіліся ў часы Длугаша на вавельскай кафедры ва ўсыпальніцы Св. Станіслава, але пазней, недзе пасля 1603 года яны бясследна зніклі.
Гл. таксама правіць
Выданні правіць
- Banderia Prutenorum oder die Fahnen des Deutschen Ordens und seiner Verbündeten, welche in Schlachten und Gefechten des 15. Jahrhunderts eine Beute der Polen wurden / Abb. F.A. Vossberg. — Berlin, 1849.
- Jana Długosza Banderia Prutenorum / Wyd. K. Górski. — Warszawa, 1958.
- Ekdahl S. Die «Banderia Prutenorum» des Jan Dlugosz — eine Quelle zur Schlacht bei Tannenberg 1410 / Untersuchungen zu Aufbau, Entstehung und Quellenwert der Handschrift. — Göttingen, 1976.
Пераклады на рускую мову правіць
- Прусские хоругви ў перакладзе І. Дз'яканава на сайце Восточная литература
Літаратура правіць
- Banderia Prutenorum // Słownik rzeczy starożytnych. — Kraków, 1896. — S. 23—24.
- Klein A., Nowakowski P. Banderia Apud Grunwald: Teutonic Banners at Grunwald. — Łódź, 2000. — Cz. II.
- Klein A., Sekunda N., Czernielewski K.A. Banderia Apud Grunwald: Teutonic Banners at Grunwald. — Łódź, 2000. — Cz. I.