Прыдарожная капліца (Вялікая Ракавіца)

Вялікая Ракавіца

Прыдарожная капліца — капліца ў Брэсцкім раёне, размешчаная пры дарозе паміж вёскамі Ракавіца і Нехалсты. Пабудавана ў 1932 г. з бетону.

Славутасць
Прыдарожная капліца
52°12′38″ пн. ш. 23°31′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы 1932 
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000753шыфр 113Г000753
Map

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана пастаўленым на кубападобны п’едэстал 4-гранным слупом пад крыжовым двухсхільным дашкам, завершаным яблыкам са шпілем-іглой. Вуглы граняў крапаваны тонкімі паўкалонкамі. Франтальная грань крапавана па цэнтры лучковай нішай для абраза, пакрыта рэлігійнымі выслоўямі («Божа дарогу нам пакажа» і інш.).

Літаратура правіць

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 312. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі правіць