Прыдзвінская вуліца (Наваполацк)
Прыдзвінская вуліца (трансліт.: Prydzvinskaja vulica, руск.: Придвинская улица) — вуліца ў Наваполацку.
Прыдзвінская вуліца Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 500 м |
Паштовы індэкс | 211440 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне правіць
Размешчана ў паднёва-ўсходняй частцы горада на тэрыторыі былой вёскі Падкасцельцы на беразе Заходняй Дзвіны паралельна вуліцы Якуба Коласа. Працягласць вуліцы складае каля 500 метраў. На паўднёвым усходзе пераходзіць у вуліцу Набярэжную. На вуліцы знаходзяцца некалькі індывідуальных дамоў сядзібнага тыпу з гаспадарчымі пабудовамі і агародамі. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае. Вуліца мае нетыповы для мадэрністычнага Наваполацка цалкам «вясковы» выгляд.