Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі

Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (рум.: Universitatea de Stat din Transnistria „Taras Șevcenko”) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які знаходзіцца ў горадзе Ціраспаль на тэрыторыі Рэспублікі Малдова, што часова кантралюецца ўладамі няпрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
рум.: Universitatea de Stat din Transnistria „Taras Șevcenko”
Арыгінальная назва рум.: Universitatea de Stat din Transnistria „Taras Șevcenko”
Заснаваны 1930
Студэнты 13 000
Размяшчэнне Ціраспаль
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Order of the Republic ордэн «За заслугі» Order of the Badge of Honour
Сайт ust.md
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Створаны ў 1992 годзе шляхам аб’яднання Ціраспальскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Т. Р. Шаўчэнкі і Ціраспальскага дзяржаўна-карпаратыўнага ўніверсітэта Прыднястроўскага рэгіёна. На іх базе быў створаны Прыднястроўскі дзяржаўна-карпаратыўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1992 годзе ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расіі.

У 1997 годзе ў сувязі з зменай статуса быў перайменаваны ў Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. Пад гарантыяй і пры актыўнай падтрымцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе ПДУ стаў паўнапраўным членам Еўразійскай Асацыяцыі класічных універсітэтаў.

Структура правіць

  • Аграрна-тэхналагічны факультэт
  • Бендэрскі політэхнічны філіял
  • Прыродазнаўча-геаграфічны факультэт
  • Інжынерна-тэхнічны інстытут
  • Інстытут дзяржаўнага кіравання, права і сацыяльна-гуманітарных навук
  • Медыцынскі факультэт
  • Рыбніцкі філіял
  • Факультэт педагогікі і псіхалогіі
  • Факультэт фізічнай культуры і спорту
  • Фізіка-матэматычны факультэт
  • Эканамічны факультэт
  • Філалагічны факультэт

Спасылкі правіць