Прымаж Трубар (славенск.: Primož Trubar; 9 чэрвеня 1508 - 28 чэрвеня 1586) — славенскі першадрукар і рэфарматар.

Прымаж Трубар
Primož Trubar
Прымаж Трубар, партрэт. Праца Якаба Ледэрляйна, разьба па дрэве, 1578.
Род дзейнасці перакладчык, перакладчык Бібліі, каталіцкі святар, пісьменнік, Protestant theologian, дзеяч Рэфармацыі, пастар
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1508(1508-06-09)
Месца нараджэння Славенія
Дата смерці 28 чэрвеня 1586(1586-06-28) (78 гадоў)
Месца смерці Цюбінген, Германія
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каля Каталіцкая Царква[2] і каля лютэранства[2]
Дзеці Felicijan Trubar[d] і Primus Truber[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Прымаж Трубар нарадзіўся 9 чэрвеня 1508. З ранняга ўзросту ён пачаў наведваць царкву. Неўзабаве, калі ён пасталеў, зрабіўся святаром. У той час у Славенію пачалі паступова пранікаць пратэстанцкія ідэі. З 1530 Прымаж Трубар таксама пачаў прапаведаваць новыя хрысціянскія ідэі пратэстантызму. Для больш хуткага данясення новых ідэй да простага народа, набажэнствы праводзіліся на славенскай мове.

У 1547 годзе за распаўсюд пратэстанцкіх ідэй Трубар быў высланы з краіны. Таму яму прыйшлося пераехаць у Германію. На новым месцы Прымаж Трубар выдаў першыя друкаваныя славенскія кнігі «Абэцэдарый» («Буквар») у 1550 і «Малы катэхізіс» у 1551 годзе. Таксама ён зрабіў 25 перакладаў розных кніг на славенскую мову (у прыватнасці поўны пераклад Новага Запавету).

Вынікі дзейнасці

правіць
  • Славенская пратэстанцкая літаратура пачалася менавіта з Прымажа Трубара і скончылася неўзабаве пасля яго смерці. Яго паслядоўнікамі галоўным чынам былі яго вучні: Ю.Далмацін, А.Багорыч, С.Крэль.
  • Прымаж Трубар з'яўляецца адным з заснавальнікаў славенскай культуры, які захаваў і развіў славенскую мову; у сувязі з гэтым фактам 28 лістапада 2007 г. Урад Славеніі вырашыў абвясціць 2008 год Годам Прымажа Трубара. 500-я гадавіна нараджэння Трубара таксама ўвайшла ў спіс знамянальных дат ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. а б в Catalog of the German National Library Праверана 16 лютага 2024.
  2. а б https://www.owep.de/artikel/1104/primus-truber-und-anfaenge-lutherischen-kirche-in-slowenien Праверана 15 лютага 2019.

Літаратура

правіць
  • Primus Truber. Der slowenische Reformator und Württemberg, hg. von Sönke Lorenz, Anton Schindling, Wilfried Setzler (Veröffentlichung der Kommission für geschichtliche Landeskunde in Baden-Württemberg), Stuttgart 2011, ISBN 978-3-17-021273-2.

Спасылкі

правіць