Прынцып Ферма — асноўны прынцып геаметрычнай оптыкі, згодна з якім святло заўсёды распаўсюджваецца ў прасторы паміж двума пунктамі па таму шляху, час праходжання па якому найменшы ў параўнанні з часам праходжання па любому іншаму шляху.

Прынцып Ферма на прыкладзе эліптычных паверхняў
Тлумачэнне закона Снела пры дапамозе прынцыпу Ферма.

Прынцып устаноўлены французскім матэматыкам П. Ферма. У хвалевай тэорыі святла прынцып Ферма з'яўляецца гранічным выпадкам прынцыпу Гюйгенса — Фрэнеля, калі з'яву дыфракцыі можна не ўлічваць.

Літаратура правіць

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 364—365. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)

У Сеціве правіць