Прынцып лакальнасці

Прынцып лакальнасці — супрацьлеглая прынцыпу далёкадзеяння парадыгма, згодна з якой узаемадзеянне паміж целамі не можа перадавацца на адлегласць імгненна і патрабуе пасрэдніка.

Згодна з асноўным палажэнням тэорыі адноснасці максімальная хуткасць перадачы любой інфармацыі роўная хуткасці святла ў пустаце. Такім чынам, пры змене становішча аднаго з целаў, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, інфармацыя аб гэтай змене прыйдзе да іншага цела не хутчэй, чым святло. Такім чынам, у сучаснай фізіцы прынцып лакальнасці цалкам выцесніў прынцып далёкадзеяння.

Аднак, для ажыццяўлення прынцыпу лакальнасці неабходны пасрэднік. Такімі пасрэднікамі для розных тыпаў узаемадзеяння выступаюць кванты палёў, напрыклад: мезоны для моцнага ўзаемадзеяння, фатоны для электрамагнітнага ўзаемадзеяння, гіпатэтычныя гравітоны для гравітацыйнага ўзаемадзеяння.

Гл. таксама правіць