Прыто́к — вадацёк, які ўпадае ў больш буйны вадацёк.

Тоўстая сіняя лінія — асноўны вадацёк, тонкая лінія — прыток

Прыток звычайна адрозніваецца ад апошняга меншай даўжынёй і меншай воднасцю. Аднак існуюць і адваротныя прыклады: істотна больш водная рака Ака лічыцца прытокам ракі Волга; а далей прытокам Волгі лічыцца значна больш водная Кама; прытокам ракі Енісей лічыцца Ангара, якая ў месцы зліцця мае ўдвая большую воднасць і г.д. Таксама прыток звычайна адрозніваецца іншым напрамкам даліны.

Часам прытокамі называюць рэкі, якія ўпадаюць у азёры і іншыя ўнутраныя вадаёмы.

Прытокі падзяляюцца на правыя і левыя, якія ўпадаюць адпаведна з правага і левага берагоў.

Адрозніваюць прытокі розных парадкаў у залежнасці ад таго, упадаюць яны непасрэдна ў галоўную раку або ў яе прытокі. Прытокамі першага парадку называюцца рэкі, якія непасрэдна ўпадаюць ў галоўную раку, другога парадку - прытокі прытокаў першага парадку і г. д. Буйныя рачныя сістэмы ўключаюць да 20 парадкаў прытокаў. Таксама існуюць супрацьлеглыя падлікі парадку прытокаў: ад дробных да буйных.

Таксама прытокам называюць расход вады, які прыносіцца вадацёкамі ў возера, вадасховішча і іншыя водныя аб'екты.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць