Прэмія Вольфа прысуджаецца ў Ізраілі з 1978 года Фондам Вольфа (англ.: The Wolf Foundation). Прэмія ўручаецца штогод у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва.

Прэмія Вольфа
Апісанне ўзнагароды
Краіна
Тып навуковая ўзнагарода[d] і мастацкая прэмія[d]
Кім уручаецца Фонд Вольфа[d][1]
Дата заснавання 1978
Статус уручаецца
Сайт wolffund.org.il (англ.)(іўрыт)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Фонд быў заснаваны ў 1976 годзе Рыкардам Вольфам (1887—1981), вынаходнікам, дыпламатам і філантропам, і яго жонкай Франсіскай Субірана-Вольф (1900—1981), у мэтах прасоўвання навукі і мастацтва на карысць чалавецтва. Рыкарда Вольф нарадзіўся ў Гановеры (Германія), незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны ён эміграваў на Кубу. Будучы амбасадарам Кубы ў Ізраілі з 1971 года, пасля разрыву дыпламатычных адносін ў 1973 годзе застаўся ў Ізраілі да канца жыцця.

Пра прэмію правіць

Прэмія Вольфа ўручаецца штогод (з магчымымі перапынкамі) у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва. Прэмія ў галіне мастацтва прысуджаецца па правілу ратацыі асобных мастацтваў. Чаргаванне ажыццяўляецца ў наступным парадку: жывапіс, музыка, архітэктура, скульптура.

Прэмія ўключае дыплом і грашовую суму ў памеры 100000 $.

Адбор пераможцаў у кожнай вобласці ажыццяўляецца міжнароднымі камітэтамі з трох экспертаў. Новыя склады камітэтаў фармуюцца штогод. Фонд мае статус прыватнай некамерцыйнай арганізацыі. Апекуны, члены Савета і Камітэтаў, выконваюць свае абавязкі на добраахвотных падставах. У 1975 годзе Кнесэт зацвердзіў спецыяльны «Закон аб фондзе Вольфа».

Прэмія Вольфа — адна з нешматлікіх недзяржаўных прэмій, якія маюць комплексны характар​​ (ахопліваюць адразу некалькі сфер чалавечай дзейнасці).

Прэстыж правіць

Мае высокі аўтарытэт і часта разглядаецца як другая па прэстыжу пасля Нобелеўскай прэміі (у матэматыцы і медыцыне — другая пасля адпаведна Філдсаўскай і Ласкераўскай прэмій)[2][3].

Прэміі Вольфа ў галіне фізікі і хіміі часта лічацца самамі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых абласцях пасля Нобелеўскай прэміі[4]. Прэмія па фізіцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — з 26 лаўрэатаў Прэміі Вольфа па фізіцы ў перыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобелеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць з іх у наступным годзе[3].

Прэмія Вольфа ў сельскай гаспадарцы прыраўніваецца да «Нобелеўскай прэміі ў галіне сельскай гаспадаркі»[5].

Лаўрэаты правіць

Зноскі

  1. а б https://wolffund.org.il/home-page/ Праверана 11 лютага 2023.
  2. Physicsworld.com: Wolf prize goes to particle theorists Архівавана 17 лютага 2012.
  3. а б Basolo, F: «From Coello to Inorganic Chemistry: A Lifetime of Reactions», page 65, Springer, 2002
  4. Harris, Margaret (November 2010). «Gongs away». Physics World (Bristol: Institute of Physics Publishing) 23 (11): 46-47.
  5. National Research Council: «National Research Initiative: A Vital Competitive Grants Program in Food, Fiber and Natural-resources Research», page 155, National Academies Press, 2000

Спасылкі правіць