Пункт (паліграфія)

(Пасля перасылкі з Пункт, паліграфія)

Пункт, тыпаграфскі пунктадзінка вымярэння даўжыні ў паліграфіі.

Выкарыстоўваецца для вымярэння кегля шрыфту, наборных лінеек, памераў прагальнага матэрыялу і іншых элементаў друку. У большасці краін Еўропы і былога СССР 1 пункт роўны 0,3759 мм. Уведзены ў 1737 годзе ў Францыі як 1/72 французскай цалі.

У Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краінах адзін пункт роўны 0,3515 мм (1/72 англійскай цалі).

Выкарыстоўваюцца таксама кратныя адзінкі: твіп (1/20 пункта), цыцэра (12 пунктаў), квадрат (48 пунктаў).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 123. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць