Пустарогія (Bovidae) — буйное сямейства жуйных парнакапытных. Да яго адносяцца буйвалы, бізоны, антылопы, газелі, быкі, авечкі і горныя казлы.

Пустарогія

Амерыканскі бізон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bovidae Gray, 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180704
NCBI  9895
EOL  7687
FW  42742

Адрозненні правіць

Сямейству пустарогіх належаць 140 відаў, ад 1000-кілаграмовага бізона да 5-кілаграмовага дзікдзіка. Важным адрозненнем з'яўляюцца рогі: іх амаль заўсёды двое (выключэннем з'яўляецца род чатырохрогіх антылоп), а даўжыня можа складаць ад 2 см да 1,5 метра. У некаторых відаў рогі маюцца толькі ў самцоў, аднак у большасці яны сустракаюцца ў абодвух палоў. Гэта касцяныя структуры, цвёрда звязаныя з чэрапам. У адрозненне ад аленевых і віларогіх, у пустарогіх рогі ніколі не разгалінаваныя.

Асноўная частка пустарогіх жыве ў адкрытых мясцовасцях. Афрыканскія саваны з'яўляюцца для многіх відаў ідэальнай жыццёвай прасторай. Існуюць таксама віды, якія жывуць у гарыстай мясцовасці або ў лясах.

Гл. таксама правіць