Пушкінская вуліца (Санкт-Пецярбург)

Пушкінская вуліца — вуліца ў цэнтры Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Неўскага праспекта да Кузнечнага завулка.

Пушкінская вуліца
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 540 ± 1 м
Назва ў гонар Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
Паштовы індэкс 191040
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

На плане 1776 года пазначаная Пясчаная вуліца, пралягае прыблізна на месцы існуючай зараз Пушкінскай вуліцы. Пачыналася яна ад Неўскага праспекта і сканчалася тупіком за Лігаўскім завулкам. Назва звязана з характарам мясцовасці. На плане 1798 года пазначаная як Пясочная вуліца. Пазней, да 1870-х гадоў, тут былі разбітыя агароды. Адпаведна, праезду на гэтым месцы не было. Гісторыя названага кароткага першапачатковага праезду не мае нічога агульнага з існуючай Пушкінскай вуліцай і яе забудовай. Новы праезд паўстаў у 1874 годзе. Участкі ўздоўж яе пачалі забудоўваць даходнымі дамамі. 7 сакавіка 1880 года афіцыйна зацверджана назва Кампанейская вуліца, звязанае з тым, што вуліца была ўладкаваная кампаніяй некалькіх асоб. 22 жніўня 1881 года імператарам Аляксандрам III падпісаны загад аб перайменаванні Кампанейскай вуліцы ў Пушкінскую ў памяць А. С. Пушкіна. Назва вуліцы і яе гістарычная забудова захаваліся да цяперашняга часу.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1