Пяненжна[1] (польск.: Pieniężno, ням.: Mehlsack) — горад у Польшчы, у Бранеўскім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Пяненжна. Займае плошчу 3,81 км². Насельніцтва 2700 чалавек (на 2018).

Горад
Пяненжна
польск.: Pieniężno
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бурмістр
Казімеж Кейда
Плошча
3,81 км²
Насельніцтва
2 800 чалавек (2018)
Шчыльнасць
735,4 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 55
Паштовы індэкс
14-520
Аўтамабільны код
NBR
TERC
2802054
Афіцыйны сайт
pieniezno.pl (польск.)
SIMC
0932956
Пяненжна на карце Польшчы ±
Пяненжна (Польшча)
Пяненжна
Пяненжна (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Пяненжна

Гісторыя правіць

Горад уззнік як умацаванае паселішча прусаў. У сярэдзіне ХІІІ ст. яны ваявалі з тэўтонцамі, але пацярпелі паразу. У выніку, у адпаведнасці з пагадненнем паміж Крыжакамі і Рымскім Папам Інакенціем IV, Вармію атрымаў біскуп, а гэтае паселішчаa было перададзена капітуле. Першыя запісы ў хроніках Тэўтонскага ордэна падаюць дату 1282 г.

У 1414 г. гараджане добраахвотна ўпусцілі ў горад польскія войскі на чале з Ягайлам. Пасля пачатку Трынаццацігадовай вайны ў 1454 г. гараджане сталі на бок крыжакоў. Праз год горад захапілі палякі, якія руйнуюць замак, рабуюць і спальваюць увесь горад. З 1466 г. горад разам з Варміяй уваходзіў у склад Польскага Каралеўства. У 1518 і 1519 гг. тут у замку жыў Мікалай Капернік. У 1520 г. захапілі горад і часткова знішчылі яго войскі Альбрэхта Гогенцолерна. У 1626 г. горад абрабавалі і разрабавалі шведскія войскі, праз год значная частка будынкаў была спалена, аднак палякі пад кіраўніцтвам Станіслава Рэверы Патоцкага адбілі горад. У часы Рэчы Паспалітай адным з мэраў горада быў мастак Пётр Кольбэрг.

З-за разбурэння горада больш чым на 90% зімой 1945 г. паселішча не ўвайшло ў лік польскіх гарадоў, бо ягонае насельніцтва тады складала ўсяго 640 чалавек. Паселішча ў 1959 г. атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу, а гарадскія правы атрымала толькі ў 1973 г.

Зноскі

Спасылкі правіць