Пятроўская набярэжная (Санкт-Пецярбург)

Пятроўская набярэжная — набярэжная правага берага ракі Нявы на Петраградскім востраве ў Санкт-Пецярбургу. Праходзіць ад Каменнаастроўскага праспекта і Траецкай плошчы да Петраградскай набярэжнай.

Пятроўская набярэжная
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 770 ± 1 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сярэдзіне XVIII стагоддзя набярэжная насіла назву Набярэжная лінія, як і іншыя набярэжныя рэк і каналаў Санкт-Пецярбурга. Паралельна існавалі назвы Неўская набярэжная і Траецкая набярэжная (ад Свята-Траецкага сабора).

9 мая 1903 года прысвоена назва набярэжная Імператара Пятра Вялікага, у гонар Пятра I. З 1930-х гадоў выкарыстоўваецца сучасная форма назвы Пятроўская набярэжная.

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)