Пятрушка горная, пятрушка дзікая[5], маркоўнік, пятрушка горная[6][7], пятрушка палявая[5].
Батанічнае апісанне
правіць
Шматгадовая травяністая расліна, з тоўстым верацёнападобным коранем. Дасягае 1,5 м у вышыню. Сцябло цёмна-зялёнае, прамое, рабрыстае, уверсе галінастае і нясе суквецце. Лісце буйное, пёрыстараздзельнае, з трыма немалымі долямі. Верхняе лісце слабаразвітае, дробнае. Суквецці — парасонікі, буйныя, да 15 см у дыяметры. Пялёсткі дробныя, да 1—2 мм даўжынёй, белыя або зелянява-жоўтыя. Плод — дзвюхсямянкі даўжынёй 4—5,5 мм. Расліна з прыемным водарам.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
правіць
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 238. (руск.) (укр.)
- ↑ а б Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ The Euro+Med PlantBase (нявызн.). (англ.)