Пячора Вяроўкіна

Пячора Вяроўкіна — найглыбейшая пячора свету. Размешчана на плато Арабіка, якое належыць да Гагрскага хрыбта Заходняга Каўказа на тэрыторыі Абхазіі. Глыбіня вядомай часткі пячоры па выніках тапаздымання 2017 года складае 2204 м[1] і пераўзыходзіць глыбіню пячоры Крубера (Крумкачовая) на 7 м[2]. Рэкордная глыбіня дасягнута без пераадолення сіфонаў.

імя Аляксандра Вяроўкіна
Каардынаты: 43°24′56″ пн. ш. 40°21′23″ у. д./ Грузія_scale:100000 HGЯO
Глыбіня 2204 м
Даўжыня 12500 м
Год адкрыцця 1968
Тып карставая
Змяшчаючыя пароды вапняк
імя Аляксандра Вяроўкіна (Абхазія)
імя Аляксандра Вяроўкіна
імя Аляксандра Вяроўкіна

Уваход у пячору сячэннем 3×4 метры знаходзіцца на перавале паміж гарамі Крэпасць і Зонт, бліжэй да склонаў гары Крэпасць. Глыбіня ўваходнага калодзежа складае 32 метры.

Назва правіць

Першапачаткова маркіравалася як С-115, потым П1-7, але ў 1986 годзе была перайменавана ў пячору імя Аляксандра Вяроўкіна. Спелеолаг Аляксандр Вяроўкін загінуў у 1983 годзе пры праходжанні сіфона ў пячоры Су-Акан, размешчанай у масіве Сары-Тала, Кабардзіна-Балкарыя, Расійская Федэрацыя.

Гісторыя даследаванняў правіць

  • 1968 год — пячора была адкрыта краснаярскімі спелеолагамі. Пройдзеная глыбіня склала 115 м. Пячору прамаркіравалі як С-115.
  • 1982 год — пячора знойдзена паўторна экспедыцыяй Пяроўскага спелеаклуба (Масква). Прамаркіравана як П1-7. У экспедыцыях Пяроўскага спелеаклуба 1983-86 гадоў была пройдзена да глыбіні 440 м.
  • З 1986 г. па 2000 г. спелеолагі ў пячоры не працавалі.
  • З 2000 па чэрвень 2016 года вяліся вынаходніцкія працы, пройдзеная глыбіня пячоры склала 630 м.
  • У жніўні 2016 года ў экспедыцыі «Пярова-спелеа» і Пяроўскага спелеаклуба пячора пройдзена да глыбіні 1010 м, у кастрычніку 2016 года да глыбіні 1350 м.
  • У лютым 2017 года ў экспедыцыі «Пярова-спелеа» пячора пройдзена да глыбіні 1832 м, што зрабіла яе другой па глыбіні ў свеце пасля пячоры Крубера.
  • У жніўні 2017 года ўдзельнікі экспедыцыі «Пярова-спелеа» дасягнулі глыбіні 2204 м, усталяваўшы новы сусветны рэкорд па глыбіні праходжання пячоры. Адметнай асаблівасцю пячоры Вяроўкіна з’яўляецца тое, што рэкордная глыбіня была дасягнута без пераадолення сіфонаў.

Зноскі

  1. Інфармацыйна-пошукавая сістэма «Пячоры», РГО.
  2. WORLDS DEEPEST CAVES Compiled by: Bob Gulden — Sept. 22, 2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2017. Праверана 16 снежня 2017.

Спасылкі правіць