Пётр Іванавіч Пачанчук

Пётр Іванавіч Пачанчук (нар. 15 лютага 1945, в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці — 1 снежня 1991) — беларускі спартсмен, рэкардсмен свету і Еўропы, сярэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 20 км (1980, Масква).

Пётр Іванавіч Пачанчук
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 26 ліпеня 1954(1954-07-26)[1]
Памёр 1 снежня 1991(1991-12-01) (37 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 178 см[2]
Вага 70 кг[2]

Біаграфія правіць

Нарадзіўся 26 ліпеня 1954 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ляхаўцы (па іншых звестках у вёсцы Отчын) Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пасля школы ў 1971 годзе паступіў у Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры, дзе стаў займацца ў заслужанага трэнера БССР Барыса Рыгоравіча Драздова. У 1973 годзе паступіў на гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, які паспяхова закончыў у 1978 годзе. У інстытуце працягваў спецыялізавацца па спартыўнай хадзьбе, на вучобу і спорт у яго часу хапала. Выканаў нарматыў майстра спорту і атрымаў званне «Майстар спорту СССР міжнароднага класа» (1975).

Пасля ўніверсітэта ў Пятра Пачанчука была служба ў Савецкай Арміі, дзе стаў лейтэнантам. Адначасова са службай — член зборнай СССР (1977—1984). Спартсмен аб’ехаў увесь свет: тройчы наведаў Мексіку, двойчы — Іспанію, выступаў на спаборніцтвах у ЗША, Японіі, Канадзе, Швецыі, Фінляндыі, Англіі, ФРГ, дзесяткі разоў у сацыялістычных краінах.

У 1989 годзе скончыў двухгадовую Вышэйшую школу трэнераў у Маскве і вярнуўся ў Гродна. Месцам працы трэнера-выкладчыка вышэйшай катэгорыі стала кафедра фізічнага выхавання, а пазней кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Трагічна загінуў 1 снежня 1991 года. Пахаваны на гарадскіх могілках у г. Гродна.

Узнагароды правіць

Сярэбраны прызёр ХХII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) на дыстанцыі 20 км. Сярэбраны прызёр Кубка свету (1979, г. Эшбор. Германія). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1978, Прага). Пераможца матчаў юніёрскіх зборных СССР — ЗША (1973), СССР — Польшча (1973). Уладальнік Кубка СССР (1980) у хадзьбе на 30 км, шматразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў СССР, пераможца і прызёр першынстваў Узброеных Сіл СССР. Рэкардсмен свету на дыстанцыі 10 км — 40.37.0 (1977). Лепшы вынік у хадзьбе на 20 км 1:20.28,0. Рэкардсмен Еўропы на дыстанцыі 30 км — 2.16.00,5 (1979).

Памяць правіць

Беларускай федэрацыяй па лёгкай атлетыцы з 1992 года ў Гродна праводзяцца штогадовыя мемарыялы Пятра Пачанчука па спартыўнай хадзьбе. Апошнія па часе спаборніцтвы — ХХІІ Міжнародны мемарыял памяці П. І. Пачанчука — адбыліся 5 кастрычніка 2013 года.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Петр Иванович Поченчук // Фізкультура і спорт Беларусі / В. І. Анікін, В. С. Аносаў, М. Я. Бабец і інш. Мінск : Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1982. С. 93. (Энцыкл. бібліятэка «Беларусь»).
  • У Брэсце закладзена алея Алімпійскай славы : [на закладцы алеі Алімпійскай славы прысутнічалі і ўдзельнічалі ўдава сярэбранага прызёра Алімпіяды-80 маларыцкага легкаатлета П. І. Пачанчука Ала Пачанчук і яго трэнер Васіль Хапаль] // Голас часу (Маларыта). 2011. 12 лістап. C. 8.
  • Германюк, М. Ф. Былое і сенняшнее маларыцкага спорту / Мікалай Фёдаравіч Германюк // Голас часу (Маларыта). 1995. 12 жн.
  • Філатаў, Л. Зямля родная, зямля спартыўная : нарыс [аб спартыўным жыцці Маларытчыны] / Л. Філатаў // Сельскае жыццё (Маларыта). 1983. 3 верас.