Пётр Алехнавіч

кухмістр літоўскі

Пётр Алехнавіч (? — 1516) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Пётр Алехнавіч
кухмістр вялікі літоўскі
1494 — 1516
Пераемнік Юрый Мікалаевіч Едка[d]
староста аліцкі[d]
1494 — 1502
староста неманойцкі[d]
1494 — 1502
староста скірстымонскі[d]
1505 — 1507
староста ўцянскі[d]
з 1514
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 1516
Род Аляхновічы і Дарагастайскія
Бацька Алехна Рымавідавіч
Дзеці Мікалай Пятровіч Кухмістровіч і Станіслаў Пятровіч Кухмістровіч

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Аляхновічаў герба «Ляліва». Нарадзіўся ў сям’і Алехны Рымавідавіча.

Маршалак П. Я. Мантыгірдавіча ў 1488 годзе, кухмістр ВКЛ з 1492 года; намеснік аліцкі і неманойцкі ў 1494—1502 гадах, скірстымонскі ў 1505—1507 гадах, уцянскі з 1514 года. У 1499 годзе пасол у Малдову. Падпісаў як сведка дагавор 1501 года з Інфлянцкім ордэнам. На Гарадзенскім сойме 1501 года прызначаны вялікім князем літоўскім Аляксандрам дэлегатам на Пётркаўскі сойм, скліканы для абрання Аляксандра на польскі трон і заключэння уніі з Польшчай. У 1506 годзе адзін з паслоў ВКЛ на Люблінскі сойм для перагавораў аб дзяржаўнай уніі. У 1507 годзе адпраўлены паслом у Маскву, дзе быў затрыманы на год.

Валодаў маёнткамі ў Літве, Жамойці, на Валыні і Кіеўшчыне.

Сям’я правіць

Яго сыны Станіслаў і Мікалай зваліся Кухмістровічамі.

Зноскі

Літаратура правіць