Пётр Альбінавіч Красачка
Пётр Альбінавіч Красачка (нар. 26 студзеня 1958, г. Калінкавічы) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі, спецыяліст ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі, апітэрапіі[1]. Доктар ветэрынарных навук (1997), доктар біялагічных навук (2009), прафесар (1999). У 2014—2017 гадах дырэктар Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі. З 2017 прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Пётр Альбінавіч Красачка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарыя і жывёлагадоўля |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар |
Скончыў факультэт ветэрынарнай медыцыны Віцебскага ветэрынарнага інстытута (1979).