Пётр Антонавіч Галецкі

партызан, Герой Савецкага Саюза

Пётр Антонавіч Гале́цкі (20 мая 1919, в. Майдан, Талачынскі раён — 20 кастрычніка 1942, в. Копці, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза, партызан-падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Быў удзельнікам партызанскага атрада «Перамога», які дыслацыраваўся ў Віцебскай і Смаленскай абласцях[1].

Пётр Антонавіч Галецкі
Дата нараджэння 20 мая 1919(1919-05-20)
Месца нараджэння в. Майдан
Талачынскі раён,
Віцебская вобласць
Дата смерці 20 кастрычніка 1942(1942-10-20) (23 гады)
Месца смерці в. Копці
Віцебская вобласць,
Беларуская ССР
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў партызаны
Гады службы 19391942
Часць партызанскі атрад «Перамога»
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пётр Антонавіч Галецкі нарадзіўся 20 мая 1919 года ў вёсцы Майдан Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Па нацыянальнасці з'яўляецца беларусам.

Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў фурманам старшыні калгаса[2].

Быў членам ВЛКСМ. У 18 гадоў прызначаны брыгадзірам у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 г. Пётр Галецкі быў залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога», пад камандаваннем Качубея[2].

10 жніўня 1942 года атрад, у якім быў Галецкі, перайшоў лінію фронту ў раёне Веліж — Усвяты на Смаленшчыне. У першым баі з 250-ю карнікамі 15 немцаў з 20 былі на рахунку Пятра Галецкага[2].

Праз некаторы час атрад разграміў гарнізоны ў вёсках Упа і Пагосцішча.

19 верасня 1942 г. Галецкі ўдзельнічаў у падрыве чыгункі Віцебск — Смаленск, якая мела стратэгічнае значэнне для немцаў. У выніку аперацыі быў узарваны адмысловы састаў, які вёз на фронт нямецкіх афіцэраў, а таксама генерала Ота фон Добшыца. 1600 фашыстаў было забіта падчас акцыі каля станцыі Выдрэя[2].

20 кастрычніка 1942 года група падрыўнікоў, у якой Галецкі быў мінёр, выйшла на перагон Выдрэя — Крынкі для падрыву чыгункі. Прапусціўшы паравоз з баластам і нямецкія патрулі, Пётр з мінай пабег да палатна. У гэты час з-за павароту выйшаў эшалон з 40 цыстэрнамі з гаручым. Пётр, разумеючы, што часу на закладку міны няма, кінуўся з ёй пад паравоз[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды правіць

Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза і ордэнам Леніна[2].

Памяць правіць

  • Імем Галецкага названая Славенская школа ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці[1][2]
  • У 2006 годзе ля вёскі Копці Віцебскага раёна Галецкаму паставілі помнік[3]

Зноскі

  1. а б в Галецкий Пётр Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. а б в г д е Галецкий Пётр Антонович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 7 лютага 2012.
  3. Один из тысячи Ивановых (руск.). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 7 лютага 2012.

Літаратура правіць

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць